Роберт Робертавіч Стуруа
Роберт Робертавіч Стуруа | |
---|---|
груз. რობერტ სტურუა | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Robert Sturua[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр, дырэктар тэатра, кінарэжысёр, тэатральная прафесія, тэатральны дзеяч, theatre troupe |
Гады актыўнасці | з 1962 |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0836453 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Робертавіч Сту́руа[1] (груз. რობერტ რობერტის ძე სტურუა; нар. 31 ліпеня 1938) - савецкі, грузінскі і расійскі акцёр, тэатральны рэжысёр. Народны артыст СССР (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Тбілісі ў сям’і мастака Р. І. Стуруа. У 1961 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Тбіліскага тэатральнага інстытута (майстэрня М. І. Туманішвілі[2]). З 1962 года рэжысёр, з 1979 года галоўны рэжысёр, з 1980 года таксама дырэктар, з 1986 года мастацкі кіраўнік Грузінскага драматычнага тэатра імя Ш. Руставелі. З пасады мастацкага кіраўніка Тэатра імя Шата Руставелі звольнены загадам Міністра культуры і абароны помнікаў Грузіі ад 9 жніўня 2011 года[3]. З гэтага часу галоўны рэжысёр маскоўскага тэатра «Et Cetera»[3][4][5]. У лістападзе 2012 года Роберт Стуруа быў адноўлены на пасадзе мастацкага кіраўніка Тбіліскага тэатра імя Шата Руставелі і адначасова застаўся на пасадзе мастацкага кіраўніка тэатра Et Cetera[5]. З 2013 года мастацкі кіраўнік тэатра «Фабрыка» (Тбілісі)[3]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]творчасці Роберта Стуруа ўласцівы сінтэз грузінскай і еўрапейскай тэатральных культур, увага да сцэнаграфіі, мізансцэн, музычнага афармлення, імкненне да сацыяльных і філасофскіх абагульненняў. Усяго паставіў больш за 80 спектакляў[5]. Акрамя тэатраў імя Руставелі і «Et Cetera», зрабіў пастаноўкі у Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Яўгена Вахтангава, тэатры «Сатырыкон», Нацыянальным тэатры імя І. Франко ў Кіеве, Вялікім тэатры, Тэатры імя А. С. Пушкіна, тэатрах за мяжой.
Зняўся ў мастацкіх фільмах і тэлевізійных спектаклях і прыняў удзел у здымках дакументальных фільмаў. Аўтар п’ес «Абвінавачванне», «Варыяцыі на сучасную тэму», «Канцэрт для двух скрыпак у суправаджэнні ўсходніх інструментаў»[5].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч мастацтваў Грузінскай ССР (1976)
- Народны артыст Грузінскай ССР (1980)
- Народны артыст СССР (1982)
- Народны артыст Абхазскай Аўтаномнай Рэспублікі (1996)
- Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Катэ Марджанішвілі (1976)
- Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Шата Руставелі (1981)
- Дзяржаўная прэмія Грузіі (1996)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1970)
- Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (1999)
- Прэмія імя Міхаіла Туманішвілі (1997)
- Тэатральная прэмія «Чайка» (1998)
- Гран-пры фестываля «Балтыйскі дом» (1998)
- Прэмія імя Аляксандра Казбегі (1999)
- Прэмія імя Канстанціна Станіслаўскага (2002)
- Прэмія імя Георгія Таўстаногава (2009)
- Прэмія Чаплін-клуба (1998)
- Прэмія імя Альберта Швейцэра (1975), прэмія Англійскай крытыкі (1980), прэмія Італьянскай крытыкі (1981), прэмія Дзяржаўнага ўніверсітэта Аргенціны (1988).
- Ордэн Гонару (Грузія, 1998)
- Ордэн Дружбы (Расія, 2008)
- Прэзідэнцкі залаты медаль за выдатныя заслугі ў справе развіцця грузінскай тэатральнай культуры (2000)
- Тэатральная прэмія «Залатая маска» (Масква, 2013)
- Ганаровы грамадзянін горада Тбілісі (1996)
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ БРЭ 2016.
- ↑ а б в Роберт Стуруа (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023) // Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Яўгена Вахтангава
- ↑ Роберт Стуруа // Театр Et Cetera (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023)
- ↑ а б в г Биография Роберта Стуруа (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023) // РИА Новости
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сту́руа Роберт Робертавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 224. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- СТУ́РУА Роберт Робертович // Социальное партнёрство — Телевидение. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2016. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-368-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Роберт Стуруа // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023)
- Наталья Кузьмина Он похож на шаровую молнию. К 70-летию Роберта Стуруа // Вопросы театра, 2008. (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023)
- Роберт Стуруа (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023) // Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Яўгена Вахтангава
- Биография Роберта Стуруа (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023) // РИА Новости
- Роберт Стуруа // Театр Et Cetera (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023)
- Константин Хачатурян Музыкальный театр Роберта Стуруа // Проза. Ру (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023)
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Гонару (Грузія)
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Грузінскай ССР
- Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Грузінскай ССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Грузінскай ССР імя Шота Руставелі
- Асобы
- Акцёры Грузіі
- Акцёры СССР
- Акцёры Расіі
- Тэатральныя рэжысёры Грузіі
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Расіі
- Оперныя рэжысёры Расіі
- Оперныя рэжысёры СССР
- Оперныя рэжысёры XX стагоддзя
- Ганаровыя грамадзяне Тбілісі